Створана: 1997 г.

Абноўлена: 2005 г.

Прадстаўлена больш за 130 узораў узбраення і боепрыпасаў з 13 краін свету.

Экспанаты выстаўкі дазваляюць прасачыць эвалюцыю развіцця халоднай і стралковай зброі на працягу XVIII–XX стагоддзяў, а прадстаўленыя на выстаўцы партрэты вынаходнікаў і фатаграфіі бітваў даюць магчымасць адчуць, што за халодным металам зброі заўсёды стаялі людзі – яе вынаходнікі і тыя, хто ёю карыстаўся.

Створана на аснове калекцый фондаў мемарыяла, паступленняў з музеяў Масквы, Ленінграда, воінскіх часцей Міністэрства абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення тылавога забеспячэння МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама сямейных рэліквій, перададзеных абаронцамі Брэсцкай крэпасці, удзельнікамі вызвалення Брэста.