Створана: 2023 г. Прысвечана аднаму з апошніх ачагоў арганізаванага супраціўлення ў Брэсцкай крэпасці. Матэрыялы ахопліваюць перыяд будаўніцтва Усходняга форта і расказваюць пра падзеі, якія адбываліся тут у чэрвені 1941 года. Выстаўка складаецца з 14 планшэтаў з копіямі архіўных дакументаў, успамінаў абаронцаў форта і членаў сем’яў камандзіраў, а таксама данясенняў праціўніка 1941 года....

Створана да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 50-годдзя прысваення Брэсцкай крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Матэрыял выстаўкі знаёміць з падзеямі гераічнай абароны крэпасці праз лёсы яе абаронцаў і воінаў Брэсцкага гарнізона, якія прайшлі ад Брэста да Берліна. Выстаўка размешчана на 11 планшэтах.

Прысвечана вызваленню Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, апавядае пра вызваленне горада Брэста падчас Люблінска-Брэсцкай аперацыі. Прадстаўлены матэрыял пра злучэнні 1-га Беларускага фронту, што ўдзельнічалі у баявых аперацыях на тэрыторыі Брэстчыны; уклад партызан і падпольшчыкаў у поспех аперацыі. Выстаўка размешчана на 10 планшэтах.

Знаёміць наведвальнікаў з Брэсцкай крэпасцю – унікальным помнікам рускага фартыфікацыйнага мастацтва, а таксама з гісторыяй форта № 5 Брэсцкай крэпасці – філіяла мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», турыстычным маршрутам па в. Пагранічны (Цярэспальскае ўмацаванне) Брэсцкай крэпасці. Выстаўка аформлена на 7 планшэтах.

Створана да 95-годдзя падпісання Брэсцкага мірнага дагавора. Раскрывае ролю гэтай гістарычнай падзеі ў летапісе Брэсцкай крэпасці, а таксама ў сусветнай гісторыі. Аформлена на 5 банэрах.

Раскрывае гісторыю Брэсцкай крэпасці ад пачатку яе будаўніцтва і да сённяшніх дзён. Прадстаўлена больш за 230 фатаграфій, дакументаў з фондаў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Асноўная ўвага нададзена тэме Вялікай Айчыннай вайны, трагедыі і гераізму абаронцаў крэпасці, раскрыты іх лёсы. Прадстаўлена тэма пасляваеннага прызнання подзвігу абаронцаў, а таксама асноўныя вехі...