Раскрывае гісторыю Брэсцкай крэпасці ад пачатку яе будаўніцтва і да сённяшніх дзён. Прадстаўлена больш за 230 фатаграфій, дакументаў з фондаў ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

Асноўная ўвага нададзена тэме Вялікай Айчыннай вайны, трагедыі і гераізму абаронцаў крэпасці, раскрыты іх лёсы. Прадстаўлена тэма пасляваеннага прызнання подзвігу абаронцаў, а таксама асноўныя вехі станаўлення мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Выстаўка размешчана на 23 планшэтах.