На аснове фатаграфій, урыўкаў з лістоў і фрагментаў успамінаў перадае смутак, які адчувалі родныя загінулых воінаў Брэсцкага гарнізона, прыязджаючы на месца іх гібелі. Праз успаміны родных раскрыты вобразы і характары абаронцаў крэпасці. На выстаўцы прадстаўлены фотакалажы з 65 фатаграфій на 28 планшэтах.

Прысвечана тэме гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года, якая раскрыта на аснове фатаграфій, дакументаў, успамінаў абаронцаў крэпасці, сведчанняў ворага. Аформлена на 22 планшэтах.

Прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, журналіста, аўтара кнігі «Брэсцкая крэпасць» С.С.Смірнова. Аформлена на 12 планшэтах. Экспанаты выстаўкі раскрываюць ролю пісьменніка ў тэме даследавання абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені–ліпені 1941 года. Прадстаўлены ўспаміны таварышаў па службе, калег па літаратурнай і грамадскай рабоце, сяброў, родных і блізкіх, якія дазваляюць уявіць...

Створана да 135-годдзя са дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. Аформлена на 10 планшэтах. Экспанаты выстаўкі адлюстроўваюць жыццёвы шлях Д.М.Карбышава: дзяцінства, вучобу ў Мікалаеўскай інжынернай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, службу ў Брэст-Літоўску (1911–1914), удзел у Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. Асноўная ўвага нададзена подзвігу Д.М.Карбышава ў...

Прымеркавана да 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Аформлена на 21 планшэце, згрупаваных па тэмах у «трохкутнікі» (усяго прадстаўлена 7 блокаў-«трохкутнікаў», у тым ліку загаловачныя, па 5-ці тэмах). Такое размяшчэнне матэрыялаў выстаўкі дазваляе наведвальнікам хадзіць паміж імі, разважаць над убачаным і прачытаным, апынуцца як бы «ўнутры» крэпасці,...

Выстаўка прысвечана 1000-годдзю г. Брэста і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Складаецца з трох тэматыка-экспазіцыйных комплексаў: «Штрыхі гісторыі», «Калі гавораць пра мужнасць, успамінаюць Брэст…», «Сімвал адзінства». Комплекс 1 «Штрыхі гісторыі» ахоплівае перыяд будаўніцтва Брэст-Літоўскай крэпасці на месцы старажытнага горада, закранае гісторыю г....