Прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, журналіста, аўтара кнігі «Брэсцкая крэпасць» С.С.Смірнова.

Аформлена на 12 планшэтах.

Экспанаты выстаўкі раскрываюць ролю пісьменніка ў тэме даследавання абароны Брэсцкай крэпасці ў чэрвені–ліпені 1941 года. Прадстаўлены ўспаміны таварышаў па службе, калег па літаратурнай і грамадскай рабоце, сяброў, родных і блізкіх, якія дазваляюць уявіць С.С.Смірнова не толькі як пісьменніка, гісторыка, даследчыка, але і як чалавека сваёй эпохі.