Створана да 135-годдзя са дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава.

Аформлена на 10 планшэтах.

Экспанаты выстаўкі адлюстроўваюць жыццёвы шлях Д.М.Карбышава: дзяцінства, вучобу ў Мікалаеўскай інжынернай Акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, службу ў Брэст-Літоўску (1911–1914), удзел у Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах. Асноўная ўвага нададзена подзвігу Д.М.Карбышава ў гады Вялікай Айчыннай вайны і яго ўвекавечванню.