Створана: 2025 г.

Раскрывае адлюстраванне подзвігу бессмяротнага гарнізона ў літаратуры, музыцы, творах кінематографа, помніках манументальнага мастацтва на прыкладзе дзейнасці пісьменнікаў С.С.Смірнова, Б.Л.Васільева, драматурга К.Л.Губарэвіча, рэжысёра дакументальнага кіно І.Ц.Пикмана, аўтарскага калектыву стваральнікаў мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», мастакоў П.А.Крываногава, М.Я.Бута, П.С.Дурчына, кампазітараў К.У.Малчанава, Г.М.Вагнера, І.М.Лучанка і іншых дзеячаў мастацтва. Выстава таксама знаёміць з гісторыяй стварэння мастацкіх фільмаў «Бессмяротны гарнізон», «Брэсцкая крэпасць», «У спісах не значыўся». Прадстаўлена на 10 планшэтах.