12345

Створана: 2023 г.

Прысвечана аднаму з апошніх ачагоў арганізаванага супраціўлення ў Брэсцкай крэпасці.

Матэрыялы ахопліваюць перыяд будаўніцтва Усходняга форта і расказваюць пра падзеі, якія адбываліся тут у чэрвені 1941 года.

Выстаўка складаецца з 14 планшэтаў з копіямі архіўных дакументаў, успамінаў абаронцаў форта і членаў сем’яў камандзіраў, а таксама данясенняў праціўніка 1941 года. Прадстаўлены фатаграфіі ўдзельнікаў абароны Усходняга форта і месцаў баёў.