Навіны
28
Жнівень
- Падрабязнасці Навіны
28 жніўня 2025 года на 1 паверсе Музея абароны Брэсцкай крэпасці пачала працу выстава «Вайна. Перамога. Памяць», прадстаўленая ДБУ АВ «Амурскі абласны краязнаўчы музей імя Р.С. Новікава–Даурскага». Стварэнне выставы прымеркавана да 80-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны (2 верасня 1945 г.). На 16 інфармацыйных планшэтах прадстаўлены матэрыял: дакументы, фатаграфіі, статыстычныя дадзеныя...
30
Верасень
- Падрабязнасці Навіны
24 верасня 2025 г. у выставачнай зале экспазіцыі «Музей вайны – тэрыторыя міру» ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» адбылося адкрыццё выставачнага праекта з фондаў мемарыяльнага музея антыяпонскай вайны кітайскага народа (КНР, г. Пекін). Перад пачаткам мерапрыемства адбылася цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу. Мерапрыемства, прымеркаванае да...
10
Кастрычнік
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»! Паведамляем, што ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню бацькоўскай любові, устаноўлена зніжка ў памеры 50% ад кошту ўваходнага білета для членаў адной сям'і (бацькі, дзеці), якія наведваюць экспазіцыі мемарыяльнага комплексу ў індывідуальным парадку 14 кастрычніка (Дзень маці), 21 кастрычніка (Дзень бацькі).
15
Кастрычнік
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі! З 16 кастрычніка 2025 года да 15 красавіка 2026 года інфармацыйны цэнтр на Перадуваходнай плошчы будзе закрыты. Па пытаннях экскурсійнага абслугоўвання звяртацца ў Музей абароны Брэсцкай крэпасці і музейныя экспазіцыі: Музей абароны Брэсцкай крэпасці: +375 (162) 25 42 74, +375 (29) 542 42 74 (Viber, WhatsApp), e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў....
20
Кастрычнік
- Падрабязнасці Навіны
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у рамках праекта "Народная пяцігодка", які ўключае ў сябе маштабнае сацыялагічнае даследаванне на партале праекта, прапануе прыняць удзел у праекце, прайшоўшы апытанне і ўнёсшы свае прапановы. Прайсці апытанне можна па спасылцы: https://xn--80aafkd0amnay.xn--90ais/portal/index.php .
30
Кастрычнік
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя наведвальнікі! Звяртаем Вашу ўвагу, што ў перыяд восеньскіх школьных канікулаў (02-09.11.2025) музейныя экспазіцыі ДУ "Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" будуць працаваць без штотыднёвых выхадных. Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні наведвання аб'ектаў. Час працы экспазіцый – на галоўнай старонцы сайта.
06
Лістапад
- Падрабязнасці Навіны
Дарагія таварышы! Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі! Гэтае свята – даніна павагі да памятных старонак гісторыі, мінулага і традыцый папярэдніх пакаленняў. У Рэспубліцы Беларусь 7 лістапада – дзяржаўнае свята, што сведчыць аб значнасці гэтай даты для нашага грамадства. Кастрычніцкая рэвалюцыя азнаменавала прыход новай эпохі ў гісторыі многіх народаў. Эпохі, пабудаванай на прынцыпах...
06
Лістапад
- Падрабязнасці Навіны
Паважаныя жыхары і госці г. Брэста! 7 лістапада 2025 г. з 18.00 да 23.00 у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" будзе працаваць дэкаратыўна-мастацкае падсвятленне.